wd wp Пошук:

Бромавадарод

Бромавадарод, бромісты вадарод — хімічнае злучэнне брому з вадародам, HBr. Бясколерны газ з непрыемным пахам, дыміць на паветры.

Уласцівасці

Малекулярная маса 80,91 а.а.м. Тэмпература плаўлення −86,9 °C. Тэмпература кіпення −66,8 °C. Шчыльнасць 0,003645 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Шчыльнасць у вадкім стане 2170 кг/м³ пры тэмпературы −68 °C. Раствараецца ў вадзе (193 г/100 г пры тэмпературы 25 °C). Раствараецца ў этаноле. Таксічны.

Раствор бромавадароду ў вадзе — броміставадародная кіслата.

Атрыманне

Бромавадарод атрымліваюць узаемадзеяннем пары брому і вадароду пры тэмпературы 500—550 °C у прысутнасці плацінавага каталізатара, таксама як пабочны прадукт брамавання арганічных рэчываў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Злучэнні вадароду
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Злучэнні брому