wd wp Пошук:

Браніслаў Камароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камароўскі. Граф Бранісла́ў Камаро́ўскі (польск.: Bronisław Maria Komorowski; нар. 4 чэрвеня 1952 года ў Абарніках Слёнскіх) — польскі палітык, Прэзідэнт Польшчы (2010—2015).

Нарадзіўся ў сям’і графа Зігмунта Леона Камароўскага герба «Корчак», прафесара афрыканістыкі, і Ядвігі з Шалькоўскіх [1]. Яго сям’я паходзіць з тэрыторыі сучаснай Літвы, з маёнтку Кавалішкі. Як сам паведаміў, яго дзед, Юлюш Камароўскі, служыў у царскай арміі, а за часам рэвалюцыі разам з групай палякаў і рускіх захапіў ля Пермі судна, каб па Волзе патрапіць да мора. Уцякаючы, адстрэльваліся аднолькава як ад бальшавікоў, так і ад белагвардзейцаў [2].

Браніслаў Камароўскі скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта ў 1977. Пасля заканчэння і да 1980 працаваў у рэдакцыі каталіцкага часопіса «Słowo Powszechne», непрызнанага афіцыйным касцёлам.

У 1980 уступіў у прафсаюзны рух «Салідарнасць», займаўся стварэннем оргструктур прафсаюза на Мазовіі, пасля працаваў у цэнтры сацыяльных даследванняў «Салідарнасці», выкладаў у францысканскай семінарыі ў Непакалянуве.

Дзеяч апазіцыі ў часы ПНР. Быў дэпутатам сейма Польшчы 6 скліканняў — з 1991 па 2010. Займаў пасаду міністра адукацыі ў пачатку 1990-х. Выбіраўся віцэ-маршалкам сейма 5-га склікання (2005—2007), маршалкам сейма 6-га склікання (2007—2010). З 10 красавіка па 8 ліпеня 2010 часова выконваў абавязкі прэзідэнта краіны (пасля гібелі прэзідэнта Леха Качыньскага). 4 ліпеня 2010 атрымаў перамогу на выбарах Прэзідэнта Польшчы.

Належаў да кансерватыўных колаў ліберальных палітычных арганізацый «Дэмакратычны саюз» і, потым, «Саюз свабоды». На прэзідэнцкіх выбарах 2010 ішоў як афіцыйны кандыдат ад кіруючай на той момант партыі «Грамадзянская платформа», ідэалогіяй якой называюць кансерватыўны лібералізм і хрысціянскую дэмакратыю.

Жанаты (з 1977 года) з Ганнай Камароўскай (дзявочае прозвішча Дзядзя, з польска-яўрэйскага роду Дэмбоўскіх) дачцы былых супрацоўнікаў МУС ПНР, класічным філолагу па адукацыі. Маюць пяцёра дзяцей.

Зноскі

  1. Bronisław Komorowski // sejm-wielki.pl (польск.)
  2. Komorowski przebił «dziadka Tuska» // Dziennik.pl Архівавана 12 сакавіка 2010. (польск.)
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 2 склікання
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены партыі «Грамадзянская платформа»
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Святога Карла
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 3 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Міністры абароны Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 5 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання
Катэгорыя·Род Камароўскіх герба «Корчак»
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання
Катэгорыя·Маршалы Сейма Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў