wd wp Пошук:

Браніслаў Багатырэвіч

Браніслаў Багатырэвіч (па-польску: Bronisław Bohatyrewicz) герба Астоя (1870, Гродна — 1940, Катынь) — беларуска-польскі ваенны, адзін з двух ідэнтыфікафаных генералаў войска польскага, якія былі забіты падчас катынскага расстрэлу.

Багатырэвіч нарадзіўся 24 лютага ці 24 красавіка 1870 года ў Гродна ў шляхецкай сям’і. Служыў у царскай арміі, атрымаў афіцэрскі тытул. У верасні 1918 года ён далучыўся да польскага войска, у 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам мясцовай самаабароны ў Гародне, які потым быў перафарміраваны ў беларуска-літоўскую пяхотную дывізію.

У 1919 годзе ён узначаліў 81-ы пяхотны полк. Пасля заканчэння польска-савецкай вайны ён прайшоў навучанне ў Вышэйшай ваеннай школе ў Варшаве. Паміж 1923 і 1926 гадамі Багатырэвіч кіраваў пяхотай у 18-й польскай пяхотнай дывізіі, а ў 1927 годзе быў павышаны да брыгаднага генерала і сыйшоў з актыўнай вайсковай службы.

Пасля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе Багатырэвіч быў арыштаваны органамі НКВД і вывезены ў Казельск на тэрыторыі СССР. Увесну 1940 года ён быў расстраляны ў Катыні разам з некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў і генералам Мечыславам Смаравіньскім. Цела Багатырэвіча было знойдзена немцамі ў 1943 годзе падчас эксгумацыі на месцы расстрэлу.

Узнагароды

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Ахвяры катынскага растрэлу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе