wd wp Пошук:

Браніслаў Іванавіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Брані́слаў Івана́віч (сербск.: Бранислав Ивановић; нар. 22 лютага 1984, Срэмска-Мітравіца, СФРЮ) — сербскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі (2006—2018).

Клубная кар’ера

Пачаў прафесійную кар’еру ў клубе «Срэм» (Срэмска-Мітравіца) у 2002 годзе. У 2003—2006 гадах гуляў за бялградскі ОФК. У 2006—2008 гадах выступаў за маскоўскі «Лакаматыў». У 2006 годзе быў капітанам моладзевай зборнай Сербіі на чэмпіянаце Еўропы (U21) у Партугаліі. У фінальным турніры згуляў 4 матчы і забіў 1 гол. 16 студзеня 2008 года за 8,9 мільёну фунтаў перайшоў з «Лакаматыва» ў «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады.

Дазвол на працу ў Англіі Іванавічу выдаў лонданскі суд, які разглядаў пытанне 14 студзеня аб выдачы 23-гадоваму абаронцу брытанскай доўгатэрміновай працоўнай візы. Справа вырашалася менавіта праз суд, паколькі за апошнія два гады футбаліст не правёў 75 працэнтаў матчаў за нацыянальную зборную, як таго патрабуе брытанскае працоўнае заканадаўства.

Нягледзячы на ​​вялікі кошт, які быў выплачаны за футбаліста, у сезоне 2007/08 ён гэтак і не выйшаў на поле ў асноўным складзе. Тым не менш, Браніслаў шмат разоў гуляў за рэзервовую каманду. У сувязі з гэтым, падчас летняга трансфернага вакна, з’явіліся чуткі аб сыходзе Іванавіча са «Стэмфард Брыдж» у Італію. Часцей за ўсё згадваліся «Ювентус» і «Мілан», якія мелі патрэбу ў той час у кваліфікаваных іграках абарончай лініі. Аднак, пасля прыходу новага трэнера Луіса Феліпі Скалары, Іванавіч пачаў выступаць у таварыскіх матчах і матчах Прэм’ер-лігі.

Больш чым праз восем месяцаў свайго знаходжання ў «Чэлсі», Іванавіч правёў свой першы матч у Кубку Футбольнай лігі супраць «Портсмута», які завяршыўся перамогай «сініх» з лікам 4:0. А дэбют у Прэм’ер-лізе адбыўся ў матчы супраць «Астан Вілы», у якім «сінія» перамаглі з лікам 2:0. Першы гол Браніслаў забіў 8 красавіка 2009 года ў браму «Ліверпула» ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў на стадыёне «Энфілд Роўд». У гэтым жа матчы адбыўся яго другі мяч за «Чэлсі». У выніку «сінія» атрымалі перамогу над мерсісайдцамі з лікам 1:3.

1 лютага 2017 года было абвешчана аб пераходзе Іванавіча ў санкт-пецярбургскі «Зеніт»[3]. У сезоне 2019/2020 стаў капітанам каманды. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[4].

У верасні 2020 года зноў апынуўся ў Англіі, далучыўшыся да «Вест Бромвіч Альбіён»[5]. Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21, па выніках якога ён выбыў у Чэмпіёншып.

Дасягненні

«Лакаматыў»:

«Чэлсі»:

«Зеніт»:

Зноскі

  1. BRANISLAV IVANOVIC // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Branislav Ivanovic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. «Зенит» объявил о переходе Ивановича. by.tribuna.com
  4. Иванович ушел из «Зенита». by.tribuna.com
  5. Бранислав Иванович перешел в “Вест Бромвич”. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэмант Чачак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Срэм Срэмска-Мітравіца
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі і Чарнагорыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК ОФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Срэмска-Мітравіцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта