wd wp Пошук:

Боян Дубаіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Боян Дубаіч (сербск.: Bojan Dubajić / Бојан Дубајић; нар. 1 верасня 1990) — сербскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Эносіс» з Паралімні.

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў сербскім клубе «Інджыя», дзе гуляў у асноўным у другім дывізіёне. У 2010 годзе на правах арэнды гуляў таксама за клуб «Раднічкі» (Сомбар). У сезоне 2010/11 правёў за «Інджыю» чатыры матчы ў сербскай Суперлізе.

З 2013 па 2016 год выступаў у другім дывізіёне Швейцарыі — спачатку ў «Лугана», пазней быў арандаваны клубам «Ле-Мон» і праз паўгады перайшоў у яго склад на трывалай аснове. Усяго правёў у Чэлендж-лізе 76 матчаў і забіў 12 галоў. У другой палове 2016 года гуляў за тайландскі клуб «Сісакет», аднак у канцы года пакінуў яго ў якасці свабоднага агента.

У студзені—лютым 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але беспаспяхова. У сакавіку 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. З цягам часу замацаваўся ў аснове беларускай каманды і ў чэрвені 2017 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2018[3]. Па выніках чэмпіянату 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, з мая вярнуўся ў стартавы склад. У кастрычніку і лістападзе ў двух матчах запар (супраць «Смалявічаў» і «Мінска») адзначаўся хет-трыкамі.

У снежні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. У пачатку сезона 2019 рэдка з’яўляўся на полі з-за траўмы, аднак паступова заваяваў месца ў складзе. У сезоне 2020 страціў месца ў складзе. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[5].

У лютым 2021 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ»[6], а ў ліпені 2021 года перабраўся ў кіпрскі «Эносіс».

Дасягненні

Зноскі

  1. Bojan Dubajic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сербский нападающий Дубаич стал игроком “Городеи”
  3. “Городея” продлила контракты с Дубайичем и Башиловым
  4. Боян Дубайич сменил “Городею” на БАТЭ
  5. БАТЭ расстался с Дубайичем
  6. Боян Дубайич стал игроком “Актобе”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Эносіс Неон Паралімні
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Інджыя
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Раднічкі Сомбар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Актабэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нові-Садзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Сісакет
Катэгорыя·Ігракі ФК Лугана
Катэгорыя·Ігракі ФК Ле-Мон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных