wd wp Пошук:

Борнэ Сулінова

Борнэ Сулінова[1] (польск.: Borne Sulinowo, ням.: Groß Born — Грос Борн) — горад на паўночным захадзе Польшчы. Размешчаны за 440 км на паўночны захад ад Варшавы, за 150 км на ўсход ад Шчэціна. Уваходзіць у Шчэцінэцкі павет Заходнепаморскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Борнэ Сулінова. Займае плошчу 18,15 км². Насельніцтва 4,9 тыс. чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны і да 1992 года тут знаходзілася сакрэтная ваенная база СССР, і таму горад нават не пазначаўся на картах.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Борнэ Сулінова (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Населеныя пункты Шчэцінэцкага павета
Катэгорыя·Гарады Заходнепаморскага ваяводства