wd wp Пошук:

Борнхальм

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Борнхальм (дацк.: Bornholm — Барнхо́льм, ад старажытнага Burgundaholmr, літаральна «бургундскі востраў») — востраў у паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора. Утварае муніцыпалітэт у складзе Даніі (раней яго часткай таксама з’яўляліся суседнія астравы Эртхольмен). Галоўны горад і порт — Роне. Насельніцтва (2012 г.) — 41 303 чал.

Геаграфічнае становішча

Востраў знаходзіцца за 135 км на ўсход ад дацкіх берагоў (за 169 км ад Капенгагена). Пры гэтым толькі 100 км аддзяляе Борнхальм ад паўночнага ўзбярэжжа Польшчы і 88 км — ад Германіі. А ўсяго ў 37 км на поўнач ад вострава знаходзіцца ўзбярэжжа Швецыі. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі з поўначы на поўдзень складае каля 40 км, а з захаду на ўсход каля 30 км. Даўжыня берагавой лініі 158 км.

Гісторыя

Рэшткі сярэднявечнай крэпасці Хамерсхус

Быў апорным пунктам вікінгаў, затым уваходзіў у склад правінцыі Сконэ. У старажытнарускіх паданнях, як мяркуюць, менавіта гэты востраў называецца Буян. За права валодання востравам доўгі час вялася барацьба паміж архіепіскапствам Лунда і дацкімі каралямі. У 1150 годзе дацкім каралём была пабудавана крэпасць Лілеборг (дацк.: Lilleborg), а праз сто гадоў архібіскупам пабудавана крэпасць Хамерсхус (дацк.: Hammershus). Да 1259 года кантроль над востравам перайшоў да архіепіскапства. У 1525 востраў быў закладзены Любеку (нямецкі горад у складзе Ганзы).

Падчас дацка-швецкай вайны шведы захапілі востраў у 1645 годзе, але ў тым жа годзе вярнулі яго Даніі пасля заключэння міру. У 1658 годзе паводле Раскільскага міру ён быў перададзены Швецыі разам з іншымі тэрыторыямі, а ў 1660 годзе па ўмовах Капенгагенскага міру вернуты Даніі.

У пачатку Другой сусветнай вайны акупіраваны Германіяй, выкарыстоўваўся ў якасці назіральнага паста і станцыі падслухоўвання. 12 мая 1945 заняты савецкімі войскамі, якія знаходзіліся на востраве да 5 красавіка 1946 года.

Геаграфія

Архейскія граніты складаюць паўночную частку вострава. На поўдні распаўсюджаныя палеазойскія і мезазойскія пясчанікі, сланцы і вапнякі. Выгляд узбярэжжа ў розных частках вострава істотна змяняецца. Для паўночнага захаду характэрны стромкія і абрывістыя кліфы. Высокія берагавыя схілы тут у выніку дзейнасці марскіх хваль, асабліва падчас штормаў, асыпаліся. Кліфы збудаваныя з цвёрдых горных парод. Але цвёрдасць парод неаднолькавая, таму разбураюцца яны нераўнамерна. Так утварыліся разнастайныя і незвычайныя формы скал. Паўднёвае ўзбярэжжа Борнхальма нізіннае, на многія кіламетры працягнуліся пясчаныя пляжы. Паверхня тут у асноўным плоская, злёгку нахіленая ў бок мора. Матэрыял, з якога збудаваны бераг, моцна перамяшаны — пляж заліваюць марскія хвалі. Пад дзеяннем ветру на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы ўтварыліся пясчаныя ўзгоркі-дзюны. У выніку паступовага выдзіманя пяску наступае перамяшчэнне пясчанай масы. Каб яно не набыло катастрафічнага характару, паверхню стараюцца замацаваць з дапамогай лесанасаджэнняў.

Рэльеф узгорысты (марэнная і водна-ледавіковая раўніна), найбольшая вышыня — 162 м.

Клімат умераны марскі, характарызуецца павышанай атмасфернай вільготнасцю, мяккай зімой і прахладным летам.

Расліннасць: хваёвыя і шыракалістныя лясы (займаюць каля 17 % тэрыторыі), лугі і верасоўнікі.

Эканоміка

Важную ролю ў эканоміцы вострава адыгрывае турызм. Сельская гаспадарка: раслінаводства (збожжавыя культуры), жывёлагадоўля (малочныя і свінагадоўчыя фермы), рыбалоўства (селядзец, ласось, траска). Прамысловасць: горная прамысловасць (здабыча граніта), вытворчасць фарфору і іншых ганчарных вырабаў, рыбаперапрацоўка. Частка прадукцыі ідзе на экспарт.

Славутасці

Круглая царква на востраве

На востраве размешчаны 15 цэркваў, 4 з якіх маюць круглую форму (12 стагоддзе). У свой час яны служылі крэпасцямі. Рэшткі замка Хамерсхус (1250) з’яўляюцца гістарычным помнікам. Ёсць таксама рэшткі будынка вікінгаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Камуна Борнхальм
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Балтыйскага мора