wd wp Пошук:

Боркавіцкі сельсавет

Бор́кавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Боркавічы.

Агульнае

Знаходзіцца на поўдні Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Дрыса.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. 9 сакавіка 1929 г. раён быў перайменаваны ў Боркавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Луначарскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Антушэва, Гвазды, Двор Зялькі, Зялькі, Мазурына, Маркоўшчына і Разуліна)[1]. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Луначарскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска Козікі[3]. У 1978 годзе ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Белавусы, Валуцёва, Ермакі, Калатовіна, Клімаўшчына і Краўцы)[4]. У 1987 годзе скасавана вёска Антушэва[5].

27 чэрвеня 2008 г. на тэрыторыі сельсавета была ліквідаваная вёска Скарада[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2627 чалавек[7], з іх 88,6 % — беларусы, 8,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8].

Населеныя пункты

Населеныя пункты ў межах сельсавета:

Транспарт

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі Р20.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 красавіка і 16 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  5. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Боркавіцкага раёна
Катэгорыя·Боркавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе