Болхаўскі раён (руск.: Болховский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Арлоўскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Болхаў.
Болхаўскі раён мяжуе з Мцэнскім, Арлоўскім і Знаменскім раёнамі, а таксама з Калужскай і Тульскай абласцямі. Плошча раёна складае 1182,2 км².
Болхаўскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.