wd wp Пошук:

Болта

Бо́лта — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 5 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля былой вёскі Шалтэні. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 0,5 км². Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 1,35 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,53 км. Аб′ём вады 1,47 млн м³. Плошча вадазбору 2 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам, усходнія разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно плоскае, высланае сапрапелем. Зарастае слаба. З заліва ва ўсходняй частцы выцякае пратока, злучаючая Болта з возерам Дрывяты.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, карась, лінь[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г.(руск.)
  2. 1 2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)

Літаратура

(руск.) 

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Браслаўская група азёр