wd wp Пошук:

Болныра

Бо́лныра, Бо́лнаравозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 38 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка.

Плошча паверхні возера 2,7 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 1,7 км, даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб’ём вады ў возеры 5,7 млн. м³. Плошча вадазбору 64,6 км².
Катлавіна возера круглаватай формы з невыразнымі схіламі. Берагавая лінія слабазвілістая, берагі нізкія і забалочаныя. Дно плоскае, выслана ілам. Вакол возера забалочаная мясцовасць шырынёй да 3 км. Расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 150 м ад берага возера.

Праз возера працякае рака Дражбітка. На паўночным захадзе выцякае канал у возера Жэльцы. Таксама існуе сцёк па канале ў раку Свіна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, гусцяра, плотка, лінь і іншыя рыбы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна