wd wp Пошук:

Блакітніца карлікавая

Спарванне самца (ён злева) і самкі
Спарванне самца і самкі, якія сядзяць на Polygala chamaebuxus

Блакітніца карлікавая (Cupido minimus) — мірмекафільны від дзённых матылькоў з сямейства Блакітніцы (Lycaenidae).

Распаўсюджанне

Палеарктычны від. Умераны пояс Еўразіі. Паўночная Еўразія, Каўказ, Малая Азія, Цянь-Шань, Алай, Манголія[1][2]. Сустракаецца ў Славакіі, Венгрыі і Румыніі. У Беларусі — вельмі рэдкі від, але ў характэрных месцах пражывання можа назірацца ў дастаткова вялікай колькасці. На Украіне распаўсюджаны месцамі ў Прыкарпацці і Закарпацці, нярэдкі ў лесастэпавай зоне, пранікаючы там-сям у лясную і стэпавую зоны. Сустракаецца таксама ў Горным Крыму[3].

Шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі, на поўначы дасягае Палярнага Урала, наваколля Мурманска, на поўдні — поўначы Астраханскай і Растоўскай абласцей. Вядомыя новыя знаходкі віду на Каўказе[3]: у ваколіцах Кіславодска і станцыі Падкумак (Стаўрапольскі край), а таксама ў субальпійскім поясе гор (Эльбрус, Тэгенеклі, Іткол) у Кабардзіна-Балкарыі. Вядомы ў наступных рэгіёнах: у Еўрапейскай частцы (у тым ліку Ленінградская вобласць, Рэспубліка Комі), Урал (да тундры паўночнага Урала), Сібір, Далёкі Усход (Магаданская вобласць, Камчатка, Прыамур’е, Хабараўскі і Прыморскі краі, Сахалін, Якуція)[4][5].

Этымалогія

Від быў упершыню апісаны ў 1775 годзе швейцарскім энтамолагом Іаганам Каспаром Фюслі і названы ім «minimus» (лац.) (лац.) (маленькі, малюсенькі) у сувязі з адносна дробным памерам[6].

Апісанне

Даўжыня 9-15 мм[4][7]. Крылы самца зверху бурага колеру (амаль чорныя). Самка бурая. Жылкі Sc (субкастальная) і R1 (Cs) на пярэднім крыле паасобныя (у блізкага віду Cupido osiris яны суцэльныя).

Месцапражыванне

Засяляе сухія лугі, узлескі, прасекі, пусткі, старыя кар’еры на вапнавых глебах. На поўначы арэала засяляе лугавінныя і ернікавыя тундры. У сярэдняй паласе жыве ў сухіх лугах у далінах рэк. На поўдні засяляе рознатраўныя стэпы ў бэльках, зёлкава-рознатраўныя лугі ўрочышчаў. У Крыму сустракаецца на вільготных лясных палянах і на яйле.

Біялогія

На поўначы арэала развіваецца ў адным пакаленні, у Польшчы, Беларусі, на Украіне і ў больш паўднёвых раёнах Еўрапейскай часткі Расіі за год развіваецца два пакалення. Час лёту імага — з сярэдзіны мая да сярэдзіны чэрвеня і з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны жніўня. Самка адкладае адзінкавыя яйкі на кветкі кармавых раслін. Гусеніцы развіваюцца з восені па май і ў чэрвені-ліпені, сілкуюцца кветкамі і насеннем. Зімуе вусень апошніх узростаў (часам два сезону) або кукалка. Вусені сілкуюцца кветкамі і лісцем такіх раслін як астрагал (Astragalus), люцэрна (Medicago), вязель (Coronilla)[6] і іншых травяністых бабовых[4]. У год 1 або 2 пакалення (май—чэрвень, ліпень—жнівень)[6], на поўначы адно пакаленне[8]. Зімуе кукалка[6]. Яйкі зеленаватыя, злёгку пляскатыя. Вусені светла-зялёныя з жаўтлявымі палоскамі[8].

Мірмекафільны від, вядомая яго сімбіятычная сувязь з мурашкамі наступных відаў: Lasius niger, Lasius alienus, Formica rufibarbis, Plagiolepis vindobonensis, Myrmica rubra і Formica fusca[9].

Зноскі

  1. 1 2 Cupido (англ.
  2. Cupido (Cupido) minimus (Fuessly 1775) (англ.
  3. 1 2 Моргун Д.
  4. 1 2 3 Определитель насекомых Дальнего Востока России.
  5. Корб С. К., Большаков Л. В. Каталог булавоусых чешуекрылых бывшео СССР (2-е издание, перер. и доп.) // . — Тула: Гриф иК, 2011. — С. 79. — 124 с. — (Эверсмания. Энтомологические исследования в России и соседних регионах. Отд.вып. 2.
  6. 1 2 3 4 Моргун Дмитрий Владимирович. Булавоусые чешуекрылые европейской России и сопредельных стран. Определитель-справочник. — М.: МГСЮН, 2002. — С. 145. — 208 с.
  7. Львовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — Т. 8. — С. 77. — 443 с.
  8. 1 2 Татаринов А. Г., Долгин М. М. Булавоусые чешуекрылые. — СПб.: Наука, 1999. — С. 144. — 183 с.
  9. Tom Tolman, Richard Lewington. (1998).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Блакітніцы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL