wd wp Пошук:

Блакітнавочка горная

Блакітнаво́чка горная[3] (Sisyrinchium montanum) — від кветкавых раслін з роду Блакітнавочка (Sisyrinchium) сямейства Касачовыя (Iridaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—35 см з кароткім карэнішчам. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, сядзячае. Верхавінкавае лісце ланцэтнае з вузкім белаватым краем. Кветкі 12—20 мм у дыяметры, бледна фіялетавага колеру, на доўгіх кветаножках, па 1—4 на канцы сцябла. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы, якая раскрываецца трыма створкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Блакітнавочка горная паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Натуралізавалася на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі.

Святлолюбівая расліна, не патрабавальная да якасці глебы. Расце на вільготных лугах, лясных палянах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Вырошчваецца ў культуры ў якасці дэкаратыўнай расліны. Лёгка дзічэе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Касачовыя
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак