wd wp Пошук:

Бжэг

Бжэг (польск.: Brzeg [bʐɛk] — «бераг», ням.: Brieg — Брыг) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бжэгскага павета Апольскага ваяводства, у якім утварае гарадскую гміну. Займае плошчу 14,61 км². Насельніцтва — 36 897 чалавек (на 2014 год)[2]. Размешчаны на беразе ракі Одра.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя ў выніку нямецкай каланізацыі ўсходніх земляў на месцы рыбацкага паселішча, якое існавала тут яшчэ да 1200 года. Пры заснаванні горада, спланаванага з выразна, пад прамым вуглом перасякальнымі вуліцамі з гандлёвай плошчай у цэнтры — звычайнай планіроўкай нямецкіх каланізацыйных паселішчаў на ўсходзе Еўропы, Бжэг быў акружаны магутнай крапасной сцяной, якая была абноўлена ў 1300 годзе, а затым — яшчэ двойчы, падчас Трыццацігадовай вайны і пры далучэнні горада да Прусіі ў 1742 годзе, калі былі збудаваны новыя бастыёны.

У 1311—1675 гадах Бжэг (які раней насіў назву Брыг, ням. Brieg) быў рэзідэнцыяй кіраўнікоў Бжэгскага герцагства, прадстаўнікоў адной з ліній сілезскіх Пястаў.

Гарады-партнёры

Галерэя

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Апольскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Бжэгскага павета
Катэгорыя·Бжэг