wd wp Пошук:

Берэнс Рэйнальд фон Міхельсан

Берэнс Рэйнальд фон (Бернард Міхайлавіч) Міхельсан (каля 1759 г. — ?) — лекар.

Біяграфія

Паходзіў з яўрэйскай купецкай сям’і. Па некаторых дадзеных, пачынаў вывучаць медыцыну ў Гарадзенскай лекарскай школе (медыцынскай акадэміі). У 1785 г. скончыў медыцынскі факультэт Віленскай акадэміі. У 1786 г. абараніў доктарскую працу ў Круляўцы (Кёнігсбергу). У 1786 г. — доктар Берасцейскага павеце, сябра віленскай медыцынскай управы. За выдатную вольную практыку Станіслаў Аўгуст надаў яму ў 1789 г. тытул надворнага дарадцы. У 1791 меў медыцынскую практыку ў Горадні. Ёсць у спісе жыхароў Горадні 1794 г., меў маёнтак (Vel Beer Michelowicz).

З 1799 г. у Мінску быў аператарам, затым урачэбным інспектарам. Прымаў удзел у кампаніі генерала Нунсена і М. І. Кутузава. У 1808 г. — заснавальнік вайсковых шпіталяў у Мінску і іншых гарадах. У 1811 г. пераведзены ў Гродна ўрачэбным інспектарам урачэбнай управы губернскага праўлення. У 1821 г. — сябра Віленскай акадэміі, старшы інспектар Гродзенскай урачэбнай управы. За парушэнні па службе быў звольнены з пасады.

Сябра масонскай «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 4-й ст. у 1819—1820; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 4-й ст. у 1820.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы