wd wp Пошук:

Берца

Бе́рца — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Абабіца, за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад Браслава, за 0,65 км ад мяжы з Латвіяй. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1,35 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 3,83 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м, сярэдняя каля 2,5 м. Аб’ём вады ў возеры 1,06 млн м³. Плошча вадазбору каля 9 км².

Катлавіна возера лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны дасягаюць месцамі вышыні 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У паўночнай частцы ў Берцу ўпадае ручай з возера Барвінок. На паўднёвым захадзе злучана пратокай з возерам Дубра. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 12 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, лінь і іншыя віды рыб

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Абабіцкая група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна