У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сосіна. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ізраіцель. Берта Майсееўна Сосіна-Ізраі́цель (13 лютага 1903, Чавусы — 23 кастрычніка 1982, Мінск) — беларуская вучоная ў галіне рэнтгеналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).
Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Асістэнт кафедры рэнтгеналогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1939). Загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт курса рэнтгеналогіі Новасібірскага медыцынскага інстытута (1941—1944), адначасова кансультант ваеннага шпіталя. Дацэнт, загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1951). Загадчыца кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1977).
Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства рэнтгенолагаў (1961—1977); член праўлення Усесаюзнага таварыства рэнтгенолагаў і радыёлагаў.
Навуковыя працы па пытаннях функцыянальнай рэнтгенадягностыкі пашкоджанняў органаў стравання і сардэчна-саcудзістай сістэмы.