wd wp Пошук:

Бераг Моўсана


Бераг МоўсанаБераг Моўсана карце Антарктыды. Бераг Мо́ўсана[1] (англ.: Mawson Coast) — краявая частка ледавіковага покрыва ў цэнтральнай і заходняй частцы ўзбярэжжа Зямлі Мак-Робертсана ва Усходняй Антарктыдзе.

Адкрыты ў 1930 годзе Брытанска-аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар яе кіраўніка, аўстралійскага геолага, падарожніка, даследчыка Антарктыкі Дугласа Моўсана.

Абмываецца морам Садружнасці. Вышыні 1000—1500 м. Маюцца выхады карэнных горных парод. З 1954 года дзейнічае аўстралійская палярная станцыя «Моўсан».

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Берагі Антарктыды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара