wd wp Пошук:

Бенедыкт Камбербэтч

Бенеды́кт Камбербэ́тч (англ.: Benedict Cumberbatch; нарадз. 19 ліпеня 1976, Лондан) — англійскі акцёр

тэатру, кіно і тэлебачання.

Біяграфія

Раннія гады

Камбербэтч нарадзіўся 19 ліпеня 1976 года ў бальніцы Каралевы Шарлоты ў Хамерсміце, Лондан. Ён вырас у раёне Кенсінгтан і Чэлсі з бацькамі (акцёры Цімаці Карлтан і Ванда Вентэм).

Камбербэтч пачаў наведваць школы-інтэрнаты, калі яму было восем гадоў. Ён атрымаў адукацыю ў школе Брамблтай у Заходнім Сасексе і вучыў мастацтва ў школе Хэраў. Там ён быў членам клуба драматычных мастацтваў, прымаў удзел у шматлікіх пастаноўках твораў Шэкспіра (дэбютаваў у 12 гадоў у спектаклі «Сон у летнюю ноч»). Настаўнік драмы Камбербэтча назваў яго «лепшым школьнікам-акцёр», з якім ён калі-небудзь працаваў. Камбербэтч таксама быў удзельнікам каманды рэгбі ў той час, як вучыўся ў Хэраў. Пасля школы ён на працягу года выкладаў англійскую мову ў тыбецкім манастыры. Затым Камбербэтч вучыўся ў Манчэстэрскім універсітэце, дзе вывучаў драматычнае мастацтва. Пасля заканчэння ён працягнуў сваё навучанне ў якасці акцёра ў Лонданскай акадэміі музычнага і драматычнага мастацтва.

Асабістае жыццё

У 1999 годзе Камбербэтч пачаў сустракацца з актрысай Алівіяй Пуле, з якой пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Яны палюбоўна рассталіся пасля 12 гадоў разам. Пасля Пуле ў Камбербэтча былі адносіны з лонданскім дызайнерам Ганнай Джэймс, але праз некалькі месяцаў яны рассталіся. У снежні 2013 года вокладка брытанскага часопіса GQ пацвердзіла, што Камбербэтч яшчэ адзін.

Кар’ера

Тэатр

З 2001 года Камбербэтч граў галоўныя ролі ў класічных п’есах у Тэатры пад адкрытым небам у Рыджэнс Парку, тэатрах «Алмейда», «Роял-Корт» і ў Каралеўскім нацыянальным тэатры. Ён быў намінаваны на ўзнагароду Лоўрэнса Аліўе за лепшую ролю другога плана (Тэсман у «Гедэ Габлер») якую ён адыграў у тэатры «Алмейда» 16 сакавіка 2005 года і ў тэатры Герцага Ёрскага ў Вест-Эндзе 19 мая 2005 года.

Тэлебачанне

У 2010 годзе Камбербэтч сыграў Шэрлака Холмса ў тэлесерыяле BBC «Шэрлак».

Кінематограф

Камбербэтч на лонданскай прэм’еры фільма «Шпіён, выйдзі прэч!» у верасні 2011 года

У 2006 годзе Камбербэтч сыграў Уільяма Піта ў фільме «Цудоўна Ласка». Гэта другая па важнасці роля ў фільме, і яна прынесла акцёру намінацыю на ўзнагароду Лонданскага таварыства кінакрытыкаў «Прарыў года». Камбербэтч пасля з’яўляўся ў эпізадычных ролях у «Адкупленні» (2007) і «Яшчэ адна з роду Балейн» (2008). У 2009 годзе ён сыграў у фільме-біяграфіі «Паходжанне» ролю сябра Чарльза Дарвіна — Джозефа Гукера. Вядома пра яго ўдзел у карціне «Інфарматар» і фільме Стывена Спілберга «Баявы конь», а таксама — пра працу Камбербэтча над роляй Пітэра Гілема ў экранізацыі рамана Джона ле Карэ «Шпіён, выйдзі прэч!» у 2011 годзе (рэжысёр — Томас Альфрэдсан). У 2013 годзе ён агучваў цмока Смога ў фільме «Хобіт: Спусташэнне Цмока», дзе ён сыграў, а таксама Некраманта-ведзьмака[7] . Гэта будзе яго другая сумесная праца з Марцінам Фрыменам (пасля «Шэрлака»), які сыграе ў фільме Більба Бэгінса. У новым сіквеле «Зорнага шляху», прэм’ера якога адбылася ў маі 2013 года, Камбербэтч з’явіўся ў ролі антаганіста[8]. Таксама ў 2012 годзе Камбербэтч прыняў удзел у здымках фільма «Аўгуст: Графства Осейдж» па п’есе амерыканскага драматурга Трэйсі Летса.[9]. У 2013 годзе Камбербэтч згуляў у фільме «Пятая ўлада», прысвечаным стварэнню WikiLeaks, дзе выканаў галоўную ролю — журналіста і заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі ў Таронта 5 верасня 2013 года.[10][11]

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2002
тф Залатыя палі Fields of GoldДжэрэмі
2002
тф Аксамітавыя ножкі Tipping the VelvetФрэдзі
2002сНямы сведкаSilent WitnesУорэн Рэйд
2002
ф Узгоркі як белыя сланы Hills Like White ElephantsМужчына
2003сЗданіSpooksДжым Норт
2003
ф Забіць караля To Kill a Kingпрыдворны
2003сШпіёны з КембрыджаCambridge SpiesЭдвард Хэнд
2003сТрохі за соракFortysomethingРоры Сліперы
2004
тф Хокінг HawkingСтывен Хокінг
2004
тф Дзюнкерк Dunkirkлейтэнант Джымі Лэнглі
2005сНатан БарліNathan BarleyРобін
2005сПадарожжа на край ЗямліTo the Ends of the EarthЭдмунд Тэлбат
2006
ф Трапіць у дзясятку Starter for 10Патрык Уотс
2006
ф Цудоўна Ласка Amazing GraceУільям Піт Малодшы
2007
тф Сцюарт: Мінулае жыццё Stuart: A Life BackwardsАляксандр Мастэрс
2007
ф Адкупленне AtonementПол Маршал
2008сАпошні ворагThe Last EnemyСтывен Ізард
2008
ф Яшчэ адна з роду Балейн The Other Boleyn GirlУільям Кэры
2008сМіс Марпл Агаты КрысціMarple: Murder Is EasyЛюк Фітцуільям
2009
тф Маленькі востраў Small IslandБернард
2009
ф Паходжанне CreationДжозеф Долтан Гукер
2010
ф Чатыры львы Four LionsЭд
2010
ф Стукачка The WhistleblowerНік Каўфман
2010
тф Ван Гог Van Gogh: Painted with WordsВінцэнт ван Гог
20102014сШэрлакSherlockШэрлак Холмс
2010
ф Трэцяя зорка Third StarДжэймс
2010
ф Казкі Бурлеска Burlesque FairytalesГенры Кларк
2011
ф Разбуральнікі WreckersДэвід
2011
ф Шпіён, выйдзі прэч! Tinker, Tailor, Soldier, SpyПітэр Гілем
2011
ф Баявы конь War Horseмаёр Сцюарт
2012сКанец парадуParade's EndКрыстафер Тытжэнс
2012
ф Хобіт: Нечаканае падарожжа The Hobbit: An Unexpected Journeyцмок Смог, Некрамант
2013
ф Стартрэк: Адплата Star Trek Into DarknessДжон Харысан / Хан Нуньен Сінгх
2013
ф 12 гадоў рабства 12 Years a SlaveУільям Форд
2013
ф Аўгуст: Графства Осейдж August: Osage County«Малыш Чарлі» Эйкен
2013
ф Хобіт: Спусташэнне Цмока The Hobbit: The Desolation of Smaugцмок Смог, Некрамант
2013
ф Пятая ўлада The Fifth EstateДжуліян Асанж
2013
тф Маленькая ласка Little FavourУолес
2014
ф Імітацыйная гульня The Imitation GameАлан Цьюрынг
2014
ф Хобіт: Туды і назад The Hobbit: There and Back AgainНекрамант
2014
мф Пінгвіны Мадагаскара Penguins of MadagascarВоўк Агент Сакрэт
2014
ф Хобіт: Бітва пяці войскаў The Hobbit: The Battle of the Five Armiesцмок Смог, Некрамант
2015
ф Чорная імша Black MassБилл Балджер
2016
ф Узорны самец № 2 Zoolander 2Ол
2016
тф Пустая карона: вайна руж The Hollow CrownРычард III
2016
ф Доктар Стрэндж Doctor StrangeСтывен Стрэндж / Доктар Стрэндж[12]
2017
ф Кніга джунгляў: Пачатак Jungle Book: OriginsШархан

Зноскі

  1. Benedict Cumberbatch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Benedict Cumberbatch // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.standard.co.uk/lifestyle/london-life/english-charmers-the-similarities-between-benedict-cumberbatch-and-eddie-redmayne-9925262.html
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  6. Who trained at LAMDA?Лонданская акадэмія музычнага і драматычнага мастацтва.
  7. Benedict Cumberbatch To Voice Smaug in ‘The Hobbit’(нявызн.), Deadline.com (16 June 2011). Праверана 31 January 2012.
  8. Benedict Cumberbatch and Noel Clarke cast in ‘Star Trek’ Sequel(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012.
  9. Borys Kit. Benedict Cumberbatch in Talks to Join ‘August: Osage County’. The Hollywood Reporter, 23 жніўня 2012
  10. Benedict Cumberbatch to be guest director at Cambridge Science Festival & The Fifth Estate starts filming(нявызн.), http://www.benedictcumberbatch.co.uk (23 January 2013). Праверана 21 снежня 2013. Архівавана 14 кастрычніка 2013.
  11. The Fifth Estate (2013) — Release Info — IMDb
  12. Strom, Marc Benedict Cumberbatch to play Doctor Strange(нявызн.). Marvel.com (4 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2014. Праверана December 4, 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Лауреаты премии BAFTA
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Акцёры агучвання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Лоўрэнса Аліўе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы