wd wp Пошук:

Marvel Comics

«Marvel Worldwide Inc.» (звычайна завецца «Marvel Comics», а таксама «Marvel Publishing, Inc.» і «Marvel Comics Group») — амерыканская кампанія-выдавец коміксаў і звязаных з імі прадуктаў. У 2009 годзе «The Walt Disney Company» набыла «Marvel Entertainment», матчынай кампаніі «Marvel Worldwide».

Кампанія «Marvel Comics» бярэ свой пачатак у 1939 годзе ў якасці «Timely Publications» і да пачатку 1950-х стала вядомай як «Atlas Comics». Пачатак сучаснай гісторыі Marvel асацыюецца з 1961 годам, калі былі створаны Фантастычная чацвёрка і іншыя супергероі, створаныя Стэнам Лі, Джэкам Кірбі, Стывам Дыткам і многімі іншымі.

Спіс персанажаў Marvel уключае ў сябе такіх вядомых герояў, як Чалавек-павук, Капітан Амерыка, Расамаха, Жалезны чалавек і Халк, такія каманды, як Мсціўцы, Фантастычная чацвёрка, Вартавыя Галактыкі і Людзі Ікс, а таксама такіх антаганістаў, як Магнета, Зялёны Гоблін, Доктар Дум, Доктар Васьміног і Локі. Большасць выдуманых персанажаў «Marvel» аперыруюць у адной рэальнасці, вядомай як Сусвет Marvel, у які ўваходзяць рэальныя гарады. Такія персанажы, як Чалавек-павук, Фантастычная чацвёрка, Мсціўцы і Доктар Стрэндж грунтуюцца ў Нью-Ёрку, у той час як Людзі Ікс былі заснаваны ў Салем Цэнтры (Нью-Ёрк), а лакацыяй апавяданняў пра Халка часта з’яўляецца паўднёвы захад ЗША.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі Нью-Ёрка
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выдавецтвы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Marvel Comics