wd wp Пошук:

Белітунг

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Беліту́нг (індан.: Belitung) — адзін з двух найбуйнейшых астравоў інданезійскай правінцыі Бангка–Белітунг. Плошча - 4 478 км². Насельніцтва (2008 г.) - 135 000 чал.[1]

Геаграфія

Востраў Белітунг месціцца ў заходняй частцы Інданезіі, у 92 км на ўсход ад вострава Бангка, у 352 км на паўночны ўсход ад Джакарты і ў 9600 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Складзены пераважна крышталічнымі пародамі. Гранітныя скалы і ўзгоркі ў цэнтры вострава ўзвышаюцца да 500 м. Пераважаюць пясчаныя і алювіяльныя глебы, россыпы асадкавых парод. На Белітунге здабываюць волава і буры вугаль.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў каля 3000 мм.

Гісторыя

Карэннымі насельнікамі вострава лічацца малайцы-белітунг (Urang Belitong), якія перасяліліся сюды ў XVII ст., займаліся сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам[2]. Да пачатку XIX ст. востраў фармальна належыў султану Палембанга. У рэчаіснасці, мясцовыя малайскія абшчыны ўзначальвалі шаманы-дукун[3]. У 1812 г. быў далучаны да валоданняў Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, у 1824 г. перададзены Нідэрландам.

Галандцы адкрылі на Белітунге радовішчы волава. Для яго здабычы ў 1850 г. была створана “Кампанія Білітон” (Billiton Maatschappij), якая да 1958 г. фактычна з’яўлялася галоўным адміністратарам. Для працы на радовішчах прыцягваліся закантрактаваныя кітайскія рабочыя.

У 1949 г. Белітунг увайшоў у склад Інданезіі. У 1958 г. мясцовая прамысловасць была нацыяналізавана. Дзяржава спрыяла перасяленню беззямельных сялян з Суматры, Мадуры і Балі. У 2000 г. была створана правінцыя Бангка–Белітунг.

Эканоміка

Асновай эканомікі з’яўляюцца здабыча волава і бурага вугалю, а таксама сельская гаспадарка. Рыбалоўства мае дадатковае значэнне. У адрозненні ад суседняга вострава Бангка, Белітунг пакуль застаецца найменей развітай часткай Заходняй Інданезіі. Тут амаль не пашыраны турызм. У многіх частках вострава няма водаправодаў і электрычнасці.

Зноскі

  1. Belitung : A perfect getaway
  2. Belitung of Indonesia
  3. Belitung People Group

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вялікія Зондскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта