«Беларускія буржуазныя нацыяналісты» (руск.: Белорусские буржуазные националисты) — сакрэтны вучэбны матэрыял КДБ СССР. Упершыню ён быў апублікаваны ў 2011 годзе ў межах рэвізіі вучэбных матэрыялаў КДБ СССР Службай бяспекі Украіны[1]. У кнізе змешчаная інфармацыя пра некалькі беларускіх антысавецкіх суполак падпольнікаў ды эмігрантаў і метады барацьбы з беларускімі нацыяналістамі.