wd wp Пошук:

Беларуска-зімбабвійскія адносіны

Адносіны Беларусі і Зімбабвэ — дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ, супрацоўніцтва ў гуманітарнай і эканамічнай сферы. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі устаноўлены 16 красавіка 1992 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі акрэдытаваны ў Зімбабвэ па сумяшчальніцтве[1].

Эканамічнае супрацоўніцтва

У 2011 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь віцэ-прэзідэнта Джошуа Нкома, праведзена сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. У снежні 2014 г. адбыўся візіт у Беларусь Міністра па ахове навакольнага асяроддзя Зімбабвэ Сэйвіёра Касукуверэ. У 2015 г. двухбаковыя кантакты значна актывізаваліся: адбыліся візіты ў Беларусь Прэзідэнта Рэзервовага банка Зімбабвэ Джона Мангудзіі і віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы, праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам і Прэм’ер-міністрам Беларусі. У сваю чаргу адбыліся візіты ў Зімбабвэ кіраўніцтва ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», ААТ «БелАЗ» і ТАА «Трайпл»[1].

У верасні 2018 г. адбыўся візіт памочніка прэзідэнта па асаблівых даручэннях Віктара Шэймана ў Зімбабвэ, дзе ён сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвэ, кіраўніком Рэзервовага банка, міністрамі, якія адказваюць за міжнародны гандаль, сельскую гаспадарку, транспарт і інфраструктуру. Былі абмеркаваны пытанні вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва і пастаўкі беларускай тэхнікі. 1618 студзеня 2019 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 О сотрудничестве Республики Беларусь с Республикой Зимбабве(руск.)  (недаступная спасылка). Посольство Республики Беларусь в Южно-Африканской Республике. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2019. Праверана 18 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Зімбабвэ
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Беларусі