wd wp Пошук:

Беларуская народная дэманалогія

Беларуская народная дэманалогія - комплекс уяўленняў беларусаў аб дэманах, духах, нячыстай сіле і людзях, якія надзеленыя звышнатуральнымі здольнасцямі.

На падставе даных ніжэйшай міфалогіі можна зрабіць высновы аб псіхалогіі, менталітэце, узроўні асветы, рэлігійнасці народа ў пэўны перыяд і ў пэўным рэгіёне, а на падставе параўнання даных з розных часоў і рэгіёнаў – іх эвалюцыі і падабенства. Дэманалагічныя ўяўленні з’яўляюцца вельмі ўстойлівымі на працягу вякоў, таму яны могуць казаць аб светапоглядзе людзей таго часу, калі такія звесткі не запісваліся ў пісьмовых крыніцах.

Славянскі фальклор, як вядома, не захапіў рэальна зафіксаваных (у вуснай ці пісьмовай традыцыі) дахрысціянскіх апавядальных міфаў аб вярхоўных боствах і героях-першапродках, якія бралі ўдзел у стварэнні свету. Таму адзінай (па-сапраўднаму масавай і надзейнай) крыніцай для рэканструкцыі персанажаў міфалагічнай сістэмы, дзе былі б адлюстраваныя сляды старажытнага светапогляду славян, застаецца так званая «ніжэйшая» міфалогія[1].

Дэманалагічнымі ўяўленнямі прасякнуты літаральна ўсе бакі традыцыйнай культуры і быту. Яны з’яўляюцца важнай базай вывучэння этычных і эстэтычных каштоўнасцей народа, рэканструкцыі традыцыйнай карціны свету. Паводле адной з легенд, дэманы, духі, нячысцікі паходзяць ад анёлаў, якіх Бог скінуў на зямлю за спробу ўчыніць бунт супраць яго ўлады. Нячысцікі траплялі ў лясы, вадаёмы, людскія сялібы і станавіліся, адпаведна, лесунамі, вадзянікамі, дамавікамі.

У беларускіх дэманалагічных уяўленнях прасочваецца прамая сувязь паміж ступенню аддаленасці месца пражывання нячысціка ад чалавечага жытла і ступенню яго агіднасці і варожасці да чалавека. Калі нячысцікі-насельнікі «сваёй» прасторы могуць спрыяць дзейнасці чалавека (пры ўмове, што іх мэты супадаюць), то насельнікі «чужога» — лесу, вадаёмаў і г. д. — ставяцца да чалавека пераважна як да парушальніка іх уласнай прасторы, якога неабходна пакараць.

Праблемы этналагічнага вывучэння

Верыфікацыя крыніц

Беларуская міфалогія як навука сёння знаходзіцца ў цяжкім стане. З аднаго боку, навукоўцамі ўжо даказана, што шэраг міфалагічных персанажаў з’явіліся пераважна як вынік кабінетных рэканструкцый даследчыкаў другой паловы ХІХ ст., у першую чаргу П. Шпілеўскага[2]. Да такіх персанажаў могуць быць аднесены Вазіла, Ваструха, Любмел, Бордзя, Кумяльган, Яркун, Гарцукі і інш. З іншага боку, працягваюць выходзіць вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі і нават энцыклапедычныя выданні, дзе гэтыя дасягненні навукі засталіся «незаўважанымі», і навукоўцы працягваюць з імпэтам разважаць аб тым, чаго не было.

Ідэнтыфікацыя персанажа

У 1930-я гг. польскі этнограф К. Машынскі ўпершыню сфармуляваў адну з галоўных метадалагічных праблем у вывучэнні народнай дэманалогіі: гэта значная ступень вар’ірвання павер’яў аб адным і тым жа персанажы ў розных лакальных зонах, што стварае цяжкасці для распазнання асобнага тыпу дэмана[3]. Кожны канкрэтны вобраз характарызуецца пэўнай мясцовасці асаблівым складам прыкмет і матываў, з якіх адны – вядучыя, а іншыя – перыферыйныя: на адной тэрыторыі вядома ўсяго некалькі характэрных рыс, уласцівых канкрэтнаму вобразу, а на іншай фіксуецца цэлы спектр матываў і прыкмет. Часта кола міфалагічных характарыстык застаецца быццам ранейшым, але імя дэмана змянілася, – а гэта ўжо ставіць задачу вызначыць, ці той самы гэта персанажны тып, ці ўжо іншы вобраз.

Машыньскі сцвярджаў, што, суміруючы ўсё пачутае аб канкрэтным дэмане ад народа ў розных рэгіёнах, этнограф узнаўляе яго поўны вобраз, які на самай справе можа моцна адрознівацца ад рэальна зафіксаваных у адной вёсцы ўяўленняў аб ім. У выніку нярэдка даследчык траціць яснасць, ці мае ён справу з варыянтам таго самага персанажнага тыпу, ці з іншай катэгорыяй дэманічных істот[4].

Наяўнасць пазнавальнага імя не заўсёды надзейная падстава для ідэнтыфікацыі канкрэтнага вобраза. Такім чынам, імя можна ппызнаць вельмі істотнай, але не абсалютнай (і не адзінай) прыкметай у працэдуры ідэныфікацыі дэманалагічнага вобраза[5].

Даўно заўважана, што кожны вобраз «ніжэйшай» міфалогіі складаецца з блока пэўных матываў (уласцівасцяў), але кожны матыў паасобку ніколі не з’яўляецца прыналежнасцю аднаго адзінага персанажа, а ўключаецца ў набор прызнакаў то аднаго, то іншага вобраза. Машынскі піша, што дэманалагічныя матывы мігруюць, існуючы нібы незалежна ад назваў канкрэтных персанажаў [6]. Гэта ставіць цэлы рад пытанняў аб характары суадносін слова і паняцця ў дэманалагічнай сістэме [7].

Такім чынам, адзіным надзейным спосабам ідэнтыфікацыі можна прызнаць вызначэнне дэманагалічнага персанажа як сукупнасці прыкмет (функцый, матываў), якія складаюць ядро ідэнтыфікавальнага мінімуму характарыстык і на аснове якога можна адрозніць адзін персанажны тып ад іншага.

Тыпалагічная лакалізацыя і класіфікацыя

Ад рашэння праблемы ідэнтыфікацыі залежыць і распрацоўка прынцыпаў класіфікацыі дэманалагічных персанажаў, якая на сёння застаецца найменш распрацаванай. Ніводная з прапанаваных да цяперашняга часу класіфікацый не можа быць пакуль прызнана цалкам дасканалай[8].

Зыходзячы з гэтага, персанажа можна класіфікаваць па-рознаму:

Але гэтая сістэматызацыя нячыстай сілы недаволі эфектыўная, бо з-за амбівалентнасці персанажаў інфармацыя аб іх можа аказацца ў розных рубрыках і раздзелах кнігі, што стварае значныя цяжкасці пры апісанні, аналізе і пошуку звестак[10].

Няўдаласці ў класіфікацыі звязаны з агульнымі праблемамі вывучэння народнай дэманалогіі – пакладзеная ў аснову класіфікацыйнай сістэмы адна прыкмета (нават самая галоўная) не можа служыць дастатковым крытэрыем для вылучэння ўстойлівага і непаўторнага персанажнага тыпу. Трэба ўлічваць усе найбольш характэрныя прыкметы, інакш адзін і той жа персанаж непазбежна будзе трапляць у розныя рубрыкі[11].

У ніжэйшую міфалогію ўключаюцца як самастойныя парадыгмы не толькі традыцыйна апісаныя дэманы, але і персанажы з менш выразным міфалагічным статусам, г. зн. духі, якія не маюць канкрэтнага імя і ярка выяўленых індывідуальных характарыстык. Улік такіх «перыферыйных» персанажаў у агульным складзе дэманалогіі вельмі істотны для сістэмы вераванняў у цэлым.

Акрамя таго, трэба ўлічваць і асобныя дэманалагічныя прыкметы персанажаў іншых узроўняў[12].

Паходжанне

Для любога персанажа звесткі аб яго паходжанні вельмі важныя[13]. Частка добра вядомых матываў паходжання персанажаў звычайна ўлічваецца ў даследаваннях па народнай дэманалогіі, але паводле меркавання спецыялістаў (Э. В. Памеранцава, М. І. Талстой, М. Уласава, В. С. Кузняцова), яны развіліся з адносна позніх апакрыфічных паданняў[14]. Сярод іх вядомыя ў фальклоры паданні аб паходжанні дэманічнага войска ад зрынутых Богам з нябёс анёлаў[15][16]; альбо з «патаемных дзяцей» Адама, якіх ён схаваў ад вачэй Усявышняга; альбо сам чорт стварыў для сябе нячыстых духаў-дапаможнікаў, пырскаючы кроплі вады альбо высякаючы з камянёў іскры[17].

Галоўная прыкмета дэманаў, згодна з народнымі ўяўленнямі, іх хтанічнае (а не нябеснае) паходжанне і выразна бачная сувязь са светам памерлых[18].

Сучасныя даследчыкі згодныя з міфалагічным канцэптам Дз. К. Зеляніна, які тлумачыць дэманалагізацыю душ людзей, памерлых «не сваёй» смерцю. Ён знаходзіць пацвярджэнне ў масавым матэрыяле і растлумачвае паходжанне некаторых персанажаў[19].

Класіфікацыя

Духі хаты і сядзібы

Духі прыроднай прасторы

Людзі-нячысцікі

Духі хваробы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Виноградова Л. Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция славян. М., “Индрик”. 2000.
  2. Левкиевская Е.Е. Механизмы создания мифологических фантомов в „Белорусских народных преданиях“ П. Древлянского / Е. Е. Левкиевская. Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора. М., 2002.
  3. Виноградова 2000. С. 9
  4. Виноградова 2000. С. 10
  5. Виноградова 2000. С. 19
  6. Виноградова 2000. С. 20
  7. Виноградова 2000. С. 20-21
  8. Виноградова 2000. С. 21
  9. Виноградова 2000. С. 22
  10. Виноградова 2000. С. 23
  11. Виноградова 2000. С. 23-24
  12. Виноградова 2000. С. 27
  13. Виноградова 2000. С. 69
  14. Виноградова 2000. С. 70
  15. Виноградова 2000. С. 69
  16. Богданович 1895. С. 129-130
  17. Виноградова 2000. С. 69
  18. Виноградова 2000. С. 70
  19. Виноградова 2000. С. 71

Крыніцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дэманалогія
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай