wd wp Пошук:

Гуменнік

Гуменнік, падавіннік — сядзібны дух ва ўсходніх славян, які жыве ў гумне, пад асеццю або за асецевай печчу, ахоўвае гэтыя будынкі і збожжа.

Апісанне

Гуменніка ўяўлялі як дабрадушнага маленькага дзядка, падпяразанага саламяным перавяслам. Ён дапамагаў гаспадару сушыць і малаціць збожжа. Жыў у гумне з восені, а летам, калі гумны стаялі пустыя, жыў у полі, таму народ часта блытаў яго з палевіком.

Па іншых звестках, Гуменнік уяўляўся старым, апранутым у чорную куртку, падпяразаным чорным поясам, з каўпаком на галаве (Рагачоўскі павет). Яго часта можна бачыць, але не трэба з ім пачынаць размаўляць, а толькі маліцца і хрысціцца. Тады Гуменнік зробіць сваю работу і стане нябачным.

У народным уяўленні мог збліжацца таксама з іншымі нячысцікамі. Так, Гуменнік мог патрабаваць наўзамен рознага багацця кроплю крыві з мезенага пальца або «тое, чаго ў доме не ведаеш». Магчыма, у гэтым адбіліся колішнія ахвярапрынашэнні Гуменніку, за што можа сведчыць і наступная згадка «Слова аб ідалах»: «А друзіі под овіном і в поветех скотьях молятся, акі поганіі».

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія