«Белару́ская ма́ра» (руск.: Белорусская мечта) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Кацярыны Кібальчыч, створаны творчым аб’яднаннем «LasTV» па замове Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю пры падтрымцы Нямецкага фонду Маршала Злучаных Штатаў Амерыкі[en] ў 2011 годзе.[1]
У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010—2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі над іншадумцамі, суды над беларускай апазіцыяй і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» пост-савецкай рэспублікі.
Закрытая прэм’ера адбылася ў Мінску ў нядзелю 6 лістапада 2011 года.