Белару́скае краязна́ўчае тавары́ства — добраахвотная грамадская арганізацыя. Створана 27 снежня 1989 года на ўстаноўчым з’ездзе у Мінску. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі БССР 4 чэрвеня 1991 года.
У аснове дзейнасці — прынцыпы, распрацаваныя Цэнтральным бюро краязнаўства (з 1923 года) пры Інбелкульце, а таксама камісіяй па краязнаўстве (з 1987 года) Беларускага фонду культуры. Кіраўнічыя органы — рада і сакратарыят[1]. Старшыня рады — Г. А. Каханоўскі, намеснікі старшыні — М. В. Біч, Л. Р. Казлоў, З. Х. Санько, В. С. Талстой, В. А. Чамярыцкі.
Краязнаўчыя аб’яднанні таварыства створаны ва ўсіх абласных цэнтрах, арганізацыі існуюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Некаторыя з іх маюць уласны статут, сімволіку, арганізуюць свае выданні.
Спрыяць нацыянальнаму адраджэнню Беларусі праз творчую, навуковую і асветніцкую ініцыятыву па вывучэнні канкрэтных мясцін або рэгіёнаў Беларусі.
Мэта — стварэнне у кожным раёне рэспублікі грамадскіх структур па развіцці краязнаўчага руху.