wd wp Пошук:

Беларускае краязнаўчае таварыства

Белару́скае краязна́ўчае тавары́ства — добраахвотная грамадская арганізацыя. Створана 27 снежня 1989 года на ўстаноўчым з’ездзе у Мінску. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі БССР 4 чэрвеня 1991 года.

У аснове дзейнасці — прынцыпы, распрацаваныя Цэнтральным бюро краязнаўства1923 года) пры Інбелкульце, а таксама камісіяй па краязнаўстве (з 1987 года) Беларускага фонду культуры. Кіраўнічыя органы — рада і сакратарыят[1]. Старшыня рады — Г. А. Каханоўскі, намеснікі старшыні — М. В. Біч, Л. Р. Казлоў, З. Х. Санько, В. С. Талстой, В. А. Чамярыцкі.

Краязнаўчыя аб’яднанні таварыства створаны ва ўсіх абласных цэнтрах, арганізацыі існуюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Некаторыя з іх маюць уласны статут, сімволіку, арганізуюць свае выданні.

Задачы і мэта

Спрыяць нацыянальнаму адраджэнню Беларусі праз творчую, навуковую і асветніцкую ініцыятыву па вывучэнні канкрэтных мясцін або рэгіёнаў Беларусі.

Мэта — стварэнне у кожным раёне рэспублікі грамадскіх структур па развіцці краязнаўчага руху.

Зноскі

  1. Беларускае краязнаўчае таварыства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 396.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара