wd wp Пошук:

Беламорскі раён

Беламорскі раён (руск.: Беломо́рский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Беламорск.

Геаграфія

Раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Карэлія ўздоўж узбярэжжа Анежскай губы Белага мора. Плошча — 12797 км².

Мяжуе з Кемскім, Калевальскім, Муязерскім і Сегежскім раёнам Рэспублікі Карэлія, на паўднёвым усходзе — з Архангельскай вобласцю.

Больш за палову тэрыторыі раёна займаюць балоты, каля 40 % тэрыторыі пакрыта лесам (асноўныя пароды: хвоя і елка), астатнюю тэрыторыю займае акваторыя Белага мора.

Прамысловыя прыродныя рэсурсы раёна складаюць рыба, морапрадукты, лясныя рэсурсы, торф. Карысныя выкапні прадстаўлены гранітам, пясчана-жвіровымі матэрыяламі, малібдэнавымі рудамі, золатам.

Найбуйнейшыя рэкі: Ніжні Выг, Калежма, Пяла, Нюхча, Ухта, Сума, Тунгуда, Летняя, Маленьга.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Раёны Карэліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных