wd wp Пошук:

БелКарт

«БелКарт» — нацыянальная сістэма міжбанкаўскіх разлікаў на аснове пластыкавых картак у Рэспубліцы Беларусь.

Поўная назва арганізацыі: Закрытае Акцыянернае Таварыства (ЗАТ) «Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ». На 1 студзеня 2020 года абароце знаходзіцца больш 4,955 млн картак, у секунду здзяйсняецца 17 транзакцый, доля разлікаў картамі сістэмы ў безнаяўным абароце краіны — 45,23 %[3]

Для напісання імя і прозвішча на картках могуць выкарыстоўвайцца кірылічныя (у тым ліку беларуская і руская мовы) і лацінскія сімвалы. Аднак мова персаналізацыі таксама залежыць ад тэхнічный магчымасці персаналізацыйнага комплекса банка, які выпускае картку. Банк самастойна абірае гэты комплекс.

Гісторыя

Стварэнне нацыянальнай аплатнай сістэмы пачалося ў 1994 годзе Нацбанкам. Першая фінансавая аперацыя праведзена 26 верасня 1995 г. Белпрамбудбанкам.

У 1997 г. зарэгістраваны таварны знак сістэмы «БелКарт».

У красавіку 2001 г. адбыўся пачатак міжбанкаўскіх разлікаў на аснове шматбаковага клірынгу.

У 2002 г. ўведзена магчымасць аплаты камунальных паслуг у банкаматах удзельнікаў сістэмы.

У 2007 сістэма ўвайшла ў склад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр». У 2008 г. з’явіліся пластыкавыя карткі «БелКарт-М» з магнітнай палоскай[4].

У лютым 2007 г. была ўкаранёна паслуга інтэрнэт-банкінгу.

Да ліпеня 2012 г. аплатнай сістэмай пакрыта больш за 90 % аб’ектаў эквайрынгавай інфраструктуры краіны. На 01.07.2012 доля банкаў у аб’ёме выпуску карт «БелКарт-М» выглядала наступным чынам: Беларусбанк — 63,5 %; Белаграпрамбанк — 15,7 %; БПС-Сбербанк — 12,8 %; іншыя банкі — 8 %.[5]

3 снежня 2012 г. ЗАТ «Трастбанк» выпушчаная першая ў сістэме «БелКарт» неперсаналізаваная карта.[6]

16 жніўня 2013 г. падпісаны дагавор аб стварэнні ЗАТ «Белкарт».[7]

З 14 студзеня 2020 г. пачаўся выпуск картак з чыпам EMV.[8]

11 жніўня 2022 г. пачаў працаваць дадатак для бескантактавай аплаты з дапамогай смартфона БЕЛКАРТ PAY (для АС Android версій 6.0 і вышэй, пры наяўнасці тэхналогіі NFC). Станам на 15 жніўня 2022 года сэрвіс прадастаўляецца трымальнікам картак Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Парытэтбанк, Банк “Рашэнне”, Цэптэр Банк і БТА Банк.[9]

Банкі-ўдзельнікі

Зноскі

  1. 1 2 https://blr.belta.by/economics/view/platsezhnuju-sistemu-belkart-daluchats-da-bankauskaga-pratsesingavaga-tsentra-87632-2020/
  2. Статистическая отчётность платёжной системы БЕЛКАРТ за 4 квартал 2015 года  (Праверана 25 сакавіка 2016)
  3. https://belkart.by/BELKART/statistics/
  4. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Платежная система «БелКарт». ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр». Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2017. Праверана 25 сакавіка 2016.
  5. http://www.belta.by/ru/all_news/economics/Bolee-47-emitirovannyx-v-Belarusi-bankovskix-kart-sostavljajut-kartochki-BelKart_i_603576.html
  6. https://npc.by/news/ba0cae7fdbe37c1a.html Архівавана 17 мая 2014.
  7. http://www.belta.by/ru/all_news/economics/V-Belarusi-sozdano-ZAO-BELKART_i_644014.html
  8. https://www.belapb.by/rus/about/press-sluzhba/press-centre/banks_news/130120_kartochki-belkart-ot-belagroprombanka-teper-ecshe-nadezhnee/
  9. https://blr.belta.by/economics/view/u-belarusi-zapustsili-dadatak-beskantaktavaj-aplaty-belkart-pay-118453-2022/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Плацёжныя сістэмы