«БелКарт» — нацыянальная сістэма міжбанкаўскіх разлікаў на аснове пластыкавых картак у Рэспубліцы Беларусь.
Поўная назва арганізацыі: Закрытае Акцыянернае Таварыства (ЗАТ) «Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ». На 1 студзеня 2020 года абароце знаходзіцца больш 4,955 млн картак, у секунду здзяйсняецца 17 транзакцый, доля разлікаў картамі сістэмы ў безнаяўным абароце краіны — 45,23 %[3]
Для напісання імя і прозвішча на картках могуць выкарыстоўвайцца кірылічныя (у тым ліку беларуская і руская мовы) і лацінскія сімвалы. Аднак мова персаналізацыі таксама залежыць ад тэхнічный магчымасці персаналізацыйнага комплекса банка, які выпускае картку. Банк самастойна абірае гэты комплекс.
Стварэнне нацыянальнай аплатнай сістэмы пачалося ў 1994 годзе Нацбанкам. Першая фінансавая аперацыя праведзена 26 верасня 1995 г. Белпрамбудбанкам.
У 1997 г. зарэгістраваны таварны знак сістэмы «БелКарт».
У красавіку 2001 г. адбыўся пачатак міжбанкаўскіх разлікаў на аснове шматбаковага клірынгу.
У 2002 г. ўведзена магчымасць аплаты камунальных паслуг у банкаматах удзельнікаў сістэмы.
У 2007 сістэма ўвайшла ў склад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр». У 2008 г. з’явіліся пластыкавыя карткі «БелКарт-М» з магнітнай палоскай[4].
У лютым 2007 г. была ўкаранёна паслуга інтэрнэт-банкінгу.
Да ліпеня 2012 г. аплатнай сістэмай пакрыта больш за 90 % аб’ектаў эквайрынгавай інфраструктуры краіны. На 01.07.2012 доля банкаў у аб’ёме выпуску карт «БелКарт-М» выглядала наступным чынам: Беларусбанк — 63,5 %; Белаграпрамбанк — 15,7 %; БПС-Сбербанк — 12,8 %; іншыя банкі — 8 %.[5]
3 снежня 2012 г. ЗАТ «Трастбанк» выпушчаная першая ў сістэме «БелКарт» неперсаналізаваная карта.[6]
16 жніўня 2013 г. падпісаны дагавор аб стварэнні ЗАТ «Белкарт».[7]
З 14 студзеня 2020 г. пачаўся выпуск картак з чыпам EMV.[8]
11 жніўня 2022 г. пачаў працаваць дадатак для бескантактавай аплаты з дапамогай смартфона БЕЛКАРТ PAY (для АС Android версій 6.0 і вышэй, пры наяўнасці тэхналогіі NFC). Станам на 15 жніўня 2022 года сэрвіс прадастаўляецца трымальнікам картак Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Парытэтбанк, Банк “Рашэнне”, Цэптэр Банк і БТА Банк.[9]