wd wp Пошук:

Без канца

«Без канца» (польск.: Bez końca) — польскі драматычны фільм 1985 года кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага. Першая сумесная праца рэжысёра з суаўтарам сцэнарыя Кшыштафам Пясевічам і кампазітарам Збігневам Прайснерам, з якімі ён пазней рабіў усе наступныя фільмы. Галоўныя ролі выканалі Гражына Шапалоўска[pl], Марыя Пакульніс[pl], Аляксандр Бардзіні[pl], Ежы Радзівіловіч[pl], Артур Барчыш[pl][7].

Сюжэт

Адвакат Антоні Зыра памірае ад сардэчнага прыступу. Пасля смерці мужа, яго жонка Уршуля губляе сэнс свайго існавання, Антэк быў для яе самым блізкім чалавекам. Ні праца перакладчыцай, ні выхаванне сына не могуць вярнуць ёй жаданне жыць. Неўзабаве да яе па дапамогу звяртаецца Ёанна, жонка рабочага Дарыюша Стаха, асуджанага за арганізацыю забастоўкі. Антэк быў яго адвакатам. Шчыра жадаючы дапамагчы, Уршуля бярэцца знайсці новага адваката, яна праглядае паперы мужа і знаходзіць імя адваката Лабрадара. Праз нейкі час, Уршуля зноў вяртаецца да мужавых папераў і заўважае, што побач з прозвішчам Лабрадара стаіць пытальнік, выведзены чырвоным фламастарам. Спярша яна думае, што гэта зрабіў яе сын Яцак, але неўзабаве ў яе з’яўляецца іншая думка. Яна пачынае падазраваць, што гэта знак ад Антэка.

Акцёрскі склад

   Гражына Шапалоўска[pl]      Уршуля Зыра
   Марыя Пакульніс[pl]      Ёанна Стах, жонка Дарыюша
   Аляксандр Бардзіні[pl]      Мечыслаў Лабрадар
   Ежы Радзівіловіч[pl]      Антоні Зыра
   Артур Барчыш[pl]      Дарыюш Стах

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0086961/ Праверана 12 ліпеня 2016.
  2. http://stopklatka.pl/film/bez-konca-1984 Праверана 12 ліпеня 2016.
  3. 1 2 3 4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4027.html Праверана 12 ліпеня 2016.
  4. 1 2 3 4 http://www.imdb.com/title/tt0086961/fullcredits Праверана 12 ліпеня 2016.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 (unspecified title) Праверана 30 кастрычніка 2018.
  6. 1 2 3 4 выгрузка даных Freebase — Google.
  7. Bez konca (1985) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер
Катэгорыя·Фільмы-драмы 1985 года
Катэгорыя·Фільмы Польшчы 1985 года
Катэгорыя·Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Пясевіча
Катэгорыя·Фільмы-драмы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на польскай мове
Катэгорыя·Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Палітычныя фільмы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага
Катэгорыя·Фільмы 1985 года