wd wp Пошук:

Бедржых Вшэмір фон Берхтальд

Бедржых Вшэмір фон Берхтальд (чэшск.: Bedřich Karel Eugen Všemír hrabě Berchtold z Uherčic; Фрыдрых Берхтальд, ням.: Friedrich von Berchtold; 1781—1876) — чэшскі урач і батанік.

Біяграфія

Бедржых Вшэмыр фон Берхтальд пасля заканчэння ў 1804 годзе Карлава ўніверсітэта заставаўся пры медыцынскім факультэце Карлава ўніверсітэта(чэшск.) бел.. Апроч заняткаў доктарскай практыкай большую частку свайго часу прысвячаў прыродазнаўчым навукам, у першую чаргу батаніцы.

Пасля 11 гадоў медыцынскай практыкі ён прыняў рашэнне заняцца выключна навукай і цалкам прысвяціць сябе даследаванню прыроды. З навуковымі мэтамі ён з 1834 па 1842 гады здзейсніў шэраг падарожжаў па шматлікіх еўрапейскіх краінах, Паўночнай Афрыцы і Малой Азіі, у 1846 годзе ён пабываў у Паўднёвай Амерыцы большую частку часу падарожнічаючы па Бразіліі.

На мяжы 1830—40 гадоў ён апублікаваў шматтомную працу па флоры Багеміі. У суаўтарстве з выдатнымі чэшскімі батанікамі братамі Каралам і Янам Прэсламі ім было апублікавана некалькіх навукова-даследчых прац. Першы чэшскі аўтар, які апублікаваў батанічную працу пра бульбу — «Die kartoffeln.»(ням.) .

Быў прыхільнікам руху Чэшскага нацыянальнага адраджэння, разам са сваім зводным братам Леапольдам Берхтальдом (чэшск.: Leopold I. Berchtold) браў удзел у стварэнні Пражскага Нацыянальнага музея.

Яго імем быў названы род раслін Berchtoldia J.Presl, 1830[5], пазней гэта назва ўвайшла ў сінаніміку роду Chaetium Nees, 1828.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12359054X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. 1 2 3 4 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Berchtold, Friedrich Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 24. — S. 377.
  5. Berchtoldia: інфармацыя на сайце IPNI(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1876 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1781 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Батанікі Чэхіі