Бацві́наўка[1] (трансліт.: Bacvinaŭka, руск.: Ботвиновка) — аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бацвінаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 17 км у напрамку на захад ад горада Крычаў[2], за 81 км ад Магілёва[2], за 1 км ад чыгуначнай станцыі Асавец[2], каля левага берага ракі Жукаўка. Каля паўночна-ўсходняй ускраіны аграгарадка на рацэ плаціна і сажалка.