wd wp Пошук:

Бацвінаўскі сельсавет

Бацві́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бацвінаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баеўскага сельсавета[1], 24 чэрвеня 1960 года — тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна. 24 лютага 1982 года ў склад Касцюшкавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Воўчас, Гуркава Ніва, Малькаўка, Новікі, Сячыхі і пасёлак Каханоў)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1484 чалавекі[4], з іх 90,4 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1254 чалавекі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Бацвінаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе