wd wp Пошук:

Баторына

Бато́рына, Бато́рынвозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Нарач, на поўдні ад горада Мядзел, каля вёсак Круці, Азаркі, Шыкавічы. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр.

Плошча паверхні 6,25 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 2,4 км. Аб′ём вады 15,03 млн. м³. Плошча вадазбору 92,4 км². Даўжыня берагавой лініі 15 км.

Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота. Мелкаводдзе пясчана-ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу ад 150 да 300 м. На паўднёвым усходзе невялікія ўчасткі сплавіны. Большая[2] частка дна возера выслана сапрапелем.

Возера слабапраточнае. З′яўляецца водапрыёмнікам балотных водаў (упадаюць 10 меліярацыйных каналаў, рака Кубля). Злучана пратокай (Баторынскі ручай[2]) з возерам Мястра.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, судак, мянтуз, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. 1 2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  2. 1 2 Возера Баторына Архівавана 13 красавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарачанская група азёр
Катэгорыя·Басейн Нарачы