wd wp Пошук:

Бастнезіт

Бастнезіт — мінерал класа фторкарбанатаў, соль цэрыю (Ce,La,Y)CO3F. Празрыстыя крышталі жоўтага, чырвонага і бурага колераў. Назва паходзіць ад радовішча Бастнес у Швецыі[1].

Выкарыстанне

З’яўляецца адной з асноўных крыніц атрымання цэрыя, у прымесях характэрна ўтрыманне лантана і ітрыя, з мінералаў часцей за ўсё сустракаецца з барытам, кальцытам і флюарытам. Не з’яўляецца каштоўным або дэкаратыўным камянём.

Радовішчы

Найбуйнейшае радовішча знаходзіцца ў ЗША (Маўнцін-Пас). Апрацоўка — гравітацыйнае і флатацыйнае ўзбагачэнне. Таксама ў Пакістане[2].

Зноскі

  1. Бастензит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  2. Бастензит // Каталог минералов (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Злучэнні цэрыю
Катэгорыя·Злучэнні лантану
Катэгорыя·Карбанаты (мінералы)
Катэгорыя·Галагеніды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы