Лантан (лац.: Lanthanum) La — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 57. Рэдказямельны метал. Адкрыты ў 1839 годзе К. Масандэрам у выглядзе лантанавай «зямлі» (La2O3).
Метал серабрыста-белага колеру. Пры пакаёвай тэмпературы ўступае ў рэакцыю з вадой, сернай, азотнай і салянай кіслотамі. Пры награванні рэагуе з галагенамі.
Аптычнае шкло (аб’ектывы і г.д.). У металургіі — дабаўка да сталі, чыгуну, сплаваў каляровых металаў (павышае механічныя ўласцівасці, каразійную ўстойлівасць і гарачатрываласць сплаваў).
Лантан // ХиМиК.ру (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лантан
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка \{\{Рэчыва\}\}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго. |