wd wp Пошук:

Барэтар

Барэтар 0,3Б5-135

Барэ́тар — электравакуумны газанапоўнены электронны прыбор, прызначаны падтрымліваць пастаянства сілы току ў электрычным ланцугу.

Прынцып дзеяння барэтара заснаваны на залежнасці электрычнага супраціўлення матэрыялаў ад тэмпературы. Уяўляе сабой шкляны балон, запоўнены вадародам, у якім знаходзіцца тонкая жалезная, вальфрамавая або плацінавая нітка. Электрычны ток, праходзячы па нітцы, награвае яе і выклікае павелічэнне электрычнага супраціўлення. Барэтар мае нелінейную вольт-амерную характарыстыку, на пэўнай частцы якой пры павольных змяненнях напружання сіла току застаецца пастаяннай. Дыяметр і даўжыня ніткі барэтара і ціск вадароду ў балоне выбіраецца так, каб забяспечыць змяненне супраціўлення прапарцыянальна напружанню.

Тыповая вольт-амперная характарыстыка барэтара

Барэтары выкарыстоўваюцца ў ланцугах пастаяннага і пераменнага току. Уключаюцца ў ланцуг паслядоўна з нагрузкай.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Электравакуумныя прыборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак