wd wp Пошук:

Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пішчыкевіч. Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч (24 ліпеня 189915 студзеня 1974) — савецкі ваенны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (30 кастрычніка 1943 года)[1].

Біяграфія

Пішчыкевіч Б. Т., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Сасноўка[Кам 1] у беднай сялянскай сям’і[2]. У Савецкай Арміі служыў у 1920—1922 гадах і зноў з 1941 года, прыняўшы ўдзел у Грамадзянскай вайне і вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Акрамя пачатковай школы, скончыў у 1932 годзе Маскоўскую вышэйшую школу прафсаюзнага руху(руск.) бел. (працаваў там жа выкладчыкам і кіраўніком факультэта)[2], курсы палітработнікаў пры Ваенна-палітычнай акадэміі(руск.) бел. (1941 год)[1].

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Маёр Пішчыкевіч быў агітатарам палітаддзела 69-й стралковай дывізіі(руск.) бел. (65-я армія(руск.) бел., Цэнтральны фронт), калі на досвітку 15 кастрычніка 1943 года разам з дэсантам 120-га стралковага палка ўдзельнічаў у пераправе на правы бераг Дняпра ў раёне пасёлка Радуль і далейшых баях за плацдарм, у тым ліку адбіваючы контратакі ворага, замяніўшы з цягам часу параненага камандзіра дэсанту[1]. У цэлым была захоплена берагавая паласа шырынёй 800 метраў і адбіты 5 контратак[2]. 30 кастрычніка 1943 года Пішчыкевічу Б. Т. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2]. У далейшым прымаў удзел у вызваленні Беларусі і ваенных дзеяннях на тэрыторыі Германіі, таксама вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці[2].

У 1946 годзе Пішчыкевіч, ужо ў званні падпалкоўніка, пайшоў у запас, пасля чаго жыў і працаваў у Маскве[1]. Да 1957 года знаходзіўся на прафсаюзнай рабоце. Памёр 15 студзеня 1974 года[2]. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках(руск.) бел. Масквы[3].

Памяць

Імянем Пішчыкевіча Б. Т. была названая школа на радзіме[2].

Узнагароды

Каментары

  1. Іншы раз як месца нараджэння ўказваюць Краснадар. Гл.: Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 316. — 371 с. — 7 500 экз.
  3. Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Барыс Тарасавіч Пішчыкевіч на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне