У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залкінд. Барыс Аляксандравіч Залкінд (руск.: Залкинд Борис Александрович; 26 чэрвеня 1894, в. Скрыгалаў, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 1971, Масква) — савецкі вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1940).
Пасля заканчэння ў 1918 годзе медыцынскага факультэта Павійскага ўніверсітэта (Італія) працаваў асістэнтам, а ў 1923 годзе — дацэнтам терапеўтычнай клінікі горада Павія. З 1925 года — загадчык кафедры туберкулёзу Екацерынаслаўскага медыцынскага інстытута. У 1932—1939 гадах загадчык кафедры тэрапіі Днепрапятроўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова (з 1935 года) загадчык кафедры тэрапіі Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута. У 1942—1944 гадах галоўны тэрапеўт Паўночна-Заходняга і 2-га Беларускага франтоў. З 1944 года — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута.
Аўтар больш за 30 навуковых прац, якія галоўным чынам прысвечаны вывучэнню бялкоў сыроваткі крыві.