У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аманаці.
Барталамеа Аманаці (Bartolomeo Ammanati; 18 чэрвеня 1511 — 13 красавіка 1592) — адзін з самых пладавітых фларэнційскіх скульптараў і архітэктараў эпохі маньерызму. Муж паэтэсы Лауры Баціферы.
Вучыўся ў Бача Бандзінелі і Якопа Сансавіна (якому асісціраваў пры будаўніцтве бібліятэкі Сан-Марка). Як скульптар пераймаў Мікеланджэла. Яго статуі ствараюць уражанне не столькі велічнасці, колькі масіўнасці. На фларэнційскай плошчы Сіньёрыі ўзвышаецца самая вядомая з іх — фантан Нептуна. Ён працаваў над ёй дзесяць гадоў разам з вучнямі, сярод якіх быў Джамбалонья.
У гісторыі Аманаці застаўся першым чынам як дойлід. У Фларэнцыі ён пабудаваў мост Санта-Трыніта праз Арно і давёў да канца найбуйнейшы будаўнічы праект чынквечэнта — палацца Піці. Менавіта яму ажыцявіць прапанаваны Мікеланджэла праект лесвіцы ў Лаўрэнціяне. Слава Аманаці дасягнула Папы Юлія III, які запрасіў яго будаваць сваю рымскую вілу разам з Вазары і Віньёла.
У апошнія дзесяцігоддзі жыцця Аманаці кінуўся ў рэлігію і заклеймаваў репрадукцыю ў камені голых целаў як злачынства супраць маральнасці. У сувязі з гэтым яго прадуктыўнасць пайшла на змяншэнне. Сваю маёмасць ён завяшчаў езуітам.
Барталамеа Аманаці на Вікісховішчы |