wd wp Пошук:

Джамбалонья

Джамбалонья[8] , Джавані да Балонья (Giambologna, Giovanni da Bologna), сапраўднае імя Жан дэ Булонь (Jean de Boulogne) (1529, Дуэ, цяпер Францыя — 13 жніўня 1608, Фларэнцыя) — фларэнційскі скульптар-маньерыст і прадстаўнік ранняга барока.

Джамбалонья. Выкраданне сабінянак. 1574-82. Фларэнцыя

Біяграфія

Джамбалонья быў родам з Габсбургскай Фландрыі. Вучыўся жывапісу ў Антверпене, потым пераехаў у Італію і вывучаў у Рыме антычную скульптуру.

Джамбалонья знаходзіўся пад моцным уплывам Мікеланджэла, аднак стварыў свой уласны мастацкі стыль маньерысцкага напрамку, які адрозніваецца хупавымі паверхнямі, халоднай элегантнасцю і прыгажосцю.

Першы буйны ганарар Джамбалонья атрымаў ад рымскага папы Пія IV за гіганцкую бронзавую статую Нептуна для фантана Нептуна ў Балонні. Джамбалонья стварыў шматлікія скульптуры з мармуру і бронзы, у тым ліку для ўпрыгожвання фантанаў, для італьянскай шляхты і асабліва для Медычы. Вялікую частку свайго жыцця правёў у Фларэнцыі, куды пераехаў ў 1553 г.

Джамбалонья пахаваны ў капліцы, створанай па яго ўласным праекце ў царкве Сантысіма.

Геракл і Нес (1599), Фларэнцыя

Творы

«Алегорыя Апенін», Валья, Праталіна, Віла Праталіна, 1580)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118678477 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  4. Giambologna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Джамболонья // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 1 мая 2020.
  8. Усе варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.86.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1529 годзе
Катэгорыя·Скульптары Адраджэння
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Постаці Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маньерызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Графстве Фландрыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Катэгорыя·Памерлі ў 1608 годзе
Катэгорыя·Скульптары XVI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня