wd wp Пошук:

Бібліятэка Марчыяна

Нацыянальная бібліятэка св. Марка (Marciana) — найбуйнейшая бібліятэка Венецыі. Яе збор налічвае каля 13000 рукапісаў, 2883 кнігі-першадрукі і 24055 кніг XVI стагоддзя.

Пачатак бібліятэцы паклаў зроблены Венецыянскай рэспубліцы 31 мая 1469 года кардыналам Бесарыёнам дарунак кніжнай калекцыі, якая налічвала 750 рукапісаў на лацінскай мове і старажытнагрэчаскай, не ўлічваючы першадрукаў. На працягу ўсяго існавання рэспублікі агульнадаступны збор папаўняўся за кошт укладаў арыстакратычных сямействаў, а ў пачатку XIX стагоддзя — яшчэ і дзякуючы паступленню кніг з аслабелых Напалеонам манастыроў.

У 1530-я гг. бібліятэкай кіраваў ўплывовы П’етра Бемба. Не без яго ўдзелу былі выдзелены сродкі на ўзвядзенне будынка бібліятэкі ў квартале Сан-Марка. Будаўніцтва пачалося ў 1537 годзе па праекце Якапа Сансавіна; дабудовай ў 1580-я гг. займаўся Скамоцы. Над упрыгажэннем залаў бібліятэкі працавалі Паала Веранезэ, Франчэска Сальвіаці, Андрэа Мелдола і іншыя знакамітыя майстры таго часу. Па меры росту бібліятэкі яна заняла і суседнія будынкі, у тым ліку пабудаваны па праекце Сансавіна ў 15371547 гг. манетны двор.

Будынкі Старой бібліятэкі Сан-Марка ў Венецыі

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Венецыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бібліятэкі Італіі
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта