wd wp Пошук:

Барвенак травяністы

Барвенак травяністы[3] (Vinca herbacea) — расліна роду Барвенак (Vinca) сямейства Кутровыя (Apocynaceae).

Батанічнае апісанне

Па марфалагічных прыкметах барвенак травяністы блізкі да барвенка малага (Vinca minor).

Аднак, у адрозненне ад апошняга, лісце ў яго ападае на зіму, долі чашачкі па краях раснічастыя, кветкі — дробныя (да 18 мм у дыяметры).

Пладаносныя парасткі барвенка травяністага — не прамастаячыя, а ўзыходзячыя; бясплодныя парасткі ўзыходзячыя або сцелюцца, не ўкараняюцца або ўкараняюцца верхавінамі.

Распаўсюджанне

Барвенак травяністы расце ў лісцяных, радзей у змешаных лясах, хмызняках (С1_2, D1_2). Расліна з’яўляецца ценялюбнай.

Цвіце барвенак травяністы ў маічэрвені.

Распаўсюджаная ў лесастэпе і стэпе.

Від патрабуе беражлівага выкарыстання і аховы. Уваходзіць у Афіцыйныя пералікі рэгіянальна рэдкіх раслін Вінніцкай і Харкаўскай абласцей.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Барвенак травяністы ўваходзіць у род Барвенак (Vinca) трыбы Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).

  яшчэ 4 подсемейства
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 родаў  
         
  сямейства Кутровыя     трыба Vinceae     від
Барвенак травяністы
               
  парадак Гарычкакветныя     падсямейства Rauvolfioideae     род Барвенак    
             
  яшчэ 4 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 8 трыб
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 4 віды
     

Выкарыстанне

Лячэбныя ўласцівасці барвенка травяністага канчаткова не вывучаны. Устаноўлена, што ў надземнай частцы і ў каранях змяшчаецца значная колькасць алкалоідаў і руцін. Ёсць указанні на тое, што прэпараты барвенка травяністага маюць здольнасць зніжаць крывяны ціск і ўтрыманне цукру ў крыві.

У каранях барвенка травяністага ўтрымліваецца 0,2 % кумарыну, што адносіць гэту расліну да трэцяй групы з мінімальнай эфектыўнай канцэнтрацыяй кумарыну, якая выклікае гібель паловы пухлінных клетак.

Барвенак травяністы, як і астатнія віды барвенка, з’яўляецца важнай дэкаратыўнай раслінай для украінцаў, таму яго шырока культывуюць як у парках, лесапарках, скверах, так і прыватных садах і на прысядзібных участках, часта высаджваюць на могілках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Кутровыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI