wd wp Пошук:

Барбру Эстлін

Барбру Маргарэт Эстлін (шведск.: Barbro Margareta Östlihn: 20 мая 1930, Стакгольм — 27 студзеня 1995, Парыж) — шведская мастачка.

Біяграфія і творчасць

Барбру Эстлін нарадзілася ў 1930 годзе ў Стакгольме. Яе бацькамі былі Марцін Эстлін, грамадзянскі інжынер, і Грэта Эстлін, выкладчыца тэкстыльнага мастацтва. З 1948 па 1949 год Барбру Эстлін вучылася ў стакгольмскай Тэхнічнай школе, а з 1954 па 1959 год — у Каралеўскім каледжы мастацтваў (Kungliga Konsthögskolan). У 1961 годзе яна, разам са сваім мужам Эйвіндам Фальстрэмам, пераехала ў Нью-Ёрк, дзе шмат фатаграфавала, у першую чаргу архітэктуру, і стварала буйнафарматныя карціны па матывах фатаграфій. Назвы карцін часта адсылаюць да канкрэтных месцаў і будынкаў у Нью-Ёрку, аднак яна таксама пісала гарадскія пейзажы Стакгольма.

У Нью-Ёрку Барбру Эстлін і Эйвінд Фальстрэм былі блізкія да кола мастакоў поп-арта, уключаючы Роберта Раўшэнберга, Класа Олдэнбурга і Джаспера Джонса. Эстлін рэгулярна выстаўляла свае працы ў розных галерэях, і яны атрымлівалі станоўчыя водгукі крытыкі. Акрамя таго, яна ўдзельнічала ў выставах у Лондане і Парыжы. У 1970-х гадах яна звярнулася да абстракцыі і стварыла, у прыватнасці, серыю аднафарматных карцін «Сцяна». У 1975 годзе Эстлін і яе муж развяліся, а ў 1976 годзе Эйвінд Фальстрэм памёр.

З 1975 года Барбру Эстлін жыла ў Парыжы. У 1983 годзе адбылася яе персанальная выстава ў стакгольмскім Музеі сучаснага мастацтва. У 1991 годзе мастачка стала членам шведскай Каралеўскай акадэміі мастацтваў.

Барбру Эстлін памерла ў 1995 годзе ў Парыжы і была пахавана на Паўночных могілках. У 2003 годзе ў Музеі мастацтваў Норчэпінга адбылася рэтраспектыўная выстава яе работ.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 19300520-0666 Östlihn Fahlström, Barbro Margareta // Swedish death index Праверана 23 мая 2018.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Barbro Östlihn // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Barbro Östlihn // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  4. Östlihn, BARBRO MARGARETASvenskagravar.se.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных