wd wp Пошук:

Джаспер Джонс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонс.

Джаспер Джонс (англ.: Jasper Johns; нар. 15 мая 1930, Агаста, ЗША) — сучасны амерыканскі мастак, адна з ключавых фігур у кірунку поп-арт.

Біяграфія

Вырас у мястэчку Алендэйл Паўднёвая Караліна і, апісваючы гэты перыяд свайго жыцця, адзначаў: «у месцы, дзе я вырас, не было мастакоў і мастацтва, я сапраўды не ведаў, што гэта такое». Некаторы час вучыўся жывапісу ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны — з 1947 па 1948, агулам тры семестры. Затым пераехаў у Нью-Ёрк, дзе пазнаёміўся з Робертам Раўшэнбергам, ад якога пераняў перадавыя ідэі ў сучасным мастацтве. Працуючы разам, яны асвойвалі арт-сцэну і развівалі свае ідэі ў мастацтве. На Джонса таксама аказалі ўплыў ідэі Марселя Дзюшана; «Веласіпеднае кола» і іншыя рэдзі-мэйды Дзюшана зрабіліся крыніцай натхнення для серыі прадметаў, адлітых у бронзе, якую мастак стварыў у канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. У 1958 годзе ўладальнік галерэі Леа Кастэлі адкрыў для сябе Джонса падчас візіту ў студыю Раўшэнберга. Сябраваў з Эндзі Уорхалам[8].

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Jasper Johns // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 RKDartists
  4. https://americanart.si.edu/artist/jasper-johns-2467
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/n/neo-dada
  8. Биография Энди Уорхола (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Джорджыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных