Барбара Мак-Клінтак (англ.: Barbara McClintock; 16 чэрвеня 1902, Хартфард, Канектыкут — 2 верасня 1992, Хантынгтан, Нью-Ёрк) — амерыканскі навуковец-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1983). На працягу сваёй кар’еры Мак-Клінтак займалася галоўным чынам даследаваннем цытагенетыкі кукурузы.
Скончыла Бруклінскі і Карнельскі ўніверсітэты (1927). З 1927 года ў Карнельскім, з 1936 года ў Місурыйскім універсітэтах, з 1941 года ў інстытуце Карнегі ў Вашынгтоне.
З’яўляецца аўтарам навуковых прац па цытагенетыцы. Апісала рад нястачы асобных локусаў у храмасомах кукурузы і яго генетычныя вынікі. Даказала наяўнасць абмену аднолькавымі гамалагічнымі ўчасткамі храмасом разам з лакалізаванымі ў іх генамі пры красінговеры. Вызначыла механізм сістэмы геннага кантролю на прыкладзе сістэмы «дысацыяцыя — асацыяцыя», адкрыла існаванне «кантралюючых элементаў», якія павялічваюць мутабільнасць.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацваў.
Барбара Мак-Клінтак памерла ад натуральных прычын у Хантынгтане, Нью-Ёрк, 2 верасня 1992 года ва ўзросце 90 гадоў. Яна ніколі не была замужам і не мела дзяцей[12].