Ба́нцавічы[1] (трансліт.: Bancavičy, руск.: Банцевичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Банцавічы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3], у 1972—1978 гадах — у складзе Крупаўскага сельсавета[4].