wd wp Пошук:

Дзітвянскі сельсавет

Дзітвя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) Дзітва.

Утвораны 24 красавіка 1978 года з часткі Крупаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы) у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2042 чалавекі[2], з іх 55,9 % — палякі, 35,5 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзітвянскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1978 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат